Новости России » Стихи » Птушыны двор
Птушыны двор
Автор: Лариса Винникова 2
У розны час у нашым двары гадавалася розная жыўнасць. Каты і сабакі былі заўсёды. Была карова Лыска, якую баба Макараўна з сабой з Шымберга прывяла. Амаль заўсёды ў хлеўчуку рохкаў пятачок.Аднойчы нават цяля гадавалі! Гэта калі ў другой нашай бабулі Насты з вёскі Любань Буда-Кашалёўскага раёна карова ацяліла двойню. Пракарміць іх было цяжка, а ў мясцовым саўгасе не захацелі прыняць цяля. Прыйшлося забраць нам. Пазней вырошчвалі нутрый, калі модна стала насіць з іх шапкі. А вось птушынае царства было ў нашым двары часцей.
Па-першае, звычайныя куры-нясушкі з пеўнем. Па-другое, паважныя нетаропкія бройлеры, якія яшчэ кураняткамі даваліся ўсім у знакі. Вары ім яйкі, дробна крышы, часцей дыхання кармі то тварагом, то пшаном. А яны возьмуць і пападаюць на ногі! Вось тады розныя лекі, адвары!.. Карацей кажучы, неспакойная гаспадарка. А падрастуць – цэлымі вёдрамі ежы патрабуюць. Затое і растуць хутка.
А аднойчы бацькі завялі качанят. Жоўценькіх, пісклявых, на шырокіх лапках! Яны смешна перавальваліся з боку на бок. Тата зрабіў ім штучнае возера: укапаў у зямлю старыя ацынкаваныя начоўкі. Яны, відаць, былі дзіравыя, бо вады ў іх стала менш, адно качаня не змагло вылезці з іх і патанула. Потым дзірку залаталі, ды і мы пастаянна далівалі ў начоўкі ваду.
Наступны прадстаўнік птушынага свету, індык, такога замілавання ў нас не выклікаў. Мама завяла нават не адну гэтую пярэстую надзьмутую асобу, а цэлае сямейства. Глава сям’і быў вельмі злосны: ён натапырваўся, трос галавой са сваёй чырвонай шышкай і балбытаў. А як скапалі бульбу і пачалі выпускаць індыкаў на гарод, то з замілаваннем назіралі, як яны ласаваліся яблыкамі прама з яблыні, падскокваючы, дзяўблі тыя, што віселі ніжэй, нязграбна перабіралі нагамі, дапамагалі крыламі і незадаволена балбыталі. Без смеху глядзець немагчыма!
Нашы пярэстыя птушкі адыгралі важную ролю ў жыцці малодшай дачкі цёткі Юлі Камаровай – Анькі, якая адмаўлялася піць малако, хоць у іх была свая карова. А чым карміць дзіця? Мая мама аднойчы загадзя ўзяла слоік з малаком у цёткі Юлі, а потым прынесла назад і расказала Аньцы, што падаіла індыка, і малако –індычынае.
Праблема была вырашана! Кожнае ранне цётка Юля ставіла трохлітровы слоік з “індычыным” малаком, надоеным з шышак, што вісяць над дзюбамі птушак. Дзяўчынка піла толькі гэтае малако і ні з кім не дзялілася. Гэта цягнулася даволі доўга, пакуль яе бабуля аднойчы не раскрыла сакрэт. Але да малака Анька прызвычаілася ўжо, потым не адмаўлялася нават ад казінага.
Так што індык – гэта не толькі дзесяць кілаграмаў дыетычнага мяса!

Источник: Вконтакте
Источник: Facebook
Источник: Одноклассники
[related-news]
[/related-news]
Рекомендуем похожее:
{related-news}Популярные новости
Как открыть модную бургерную
Карта путешественников: как стартап помогает менять валюту без комиссии
Биржевой курс рубля вырос на фоне укрепления цен на нефть
Глава Минфина улучшил оценку дефицита федерального бюджета в 2016 году
Как программист затеял революцию в организации командировок
Следователи не исключили влияние iPhone пилота на крушение A320 EgyptAir
ЦБ допустил снижение цели по инфляции ниже 4%
Выбор редакции>> Все статьи
В Морозовской детской больнице открыли новый корпус
14-09-2017, 18:30
В столице завершилось строительство новой Морозовской детской больницы. На месте старых построек еще 30-х годов выросло семиэтажное здание, оборудованное самыми современными аппаратами. Технологии помогут в лечении редких и тяжелых заболеваний. Когда там начнут принимать маленьких пациентов?
Новости>> Все статьи
50 жертв: ИГ взяла на себя ответственность за масштабный теракт в Ираке
Террористическая группировка "Исламское государство" (запрещена в РФ) взяла на себя ответственность за двойной теракт в Ираке, жертвами которого стали 50 человек, а ранения получили более 80 человек.
Фонд однокурсника Медведева ответил на статью о «ривьере» для премьера
В фонде «Дар» ответили на расследование о строительстве под Калининградом усадьбы для премьера Дмитрия Медведева площадью 16 га. Участок был куплен, но на нем ничего не строится, заявили в фонде
Роскомнадзор объяснил блокировку «Компромат.ру»
Доступ к ресурсу заблокирован за нарушение авторских прав, но по ресурсу выносились и другие судебные решения, заявили РБК в Роскомнадзоре. На момент публикации одно из зеркал сайта оставалось доступным

Добавить комментарий!