Регистрация в каталогах
Рекомендуем
Новый сервис про заработок в интернете на заданиях, позволяющий вступить в «семью».
Устал пыхтеть на работе? Заходи - здесь Мы рассказываем про заработок в интернете в 2025 году, попробуй его в действии.
Реальные отзывы компании Профлайн (1001prof.ru) от сотрудников в 2026 году
Купить индексируемые ссылки
Купить ссылку здесь за руб.Поставить к себе на сайт
» » Наш Пралетарскi гурт


Наш Пралетарскi гурт

Автор: Лариса Винникова 2


Наша вуліца Пралетарская была новая. У кожнай хаце – дзеці. Такіх, як мы, было шмат: нас двое, у Камаровых Лёнік і Людка, а Аня потым нарадзілася, у Мельнікавых дзве сястры старэйшыя, Аксана і Аня, нявесты ўжо, а Надзька на год за мяне маладзейшая. У Калініных – Зіна і Коля, у Нэтцелей – Маруся і Віця. Гэта дарослыя ўжо.

А мы сваім гуртам сядзім на бярвеннях ля нашай хаты, вырашаем нацыянальнае пытанне. Хто рускі, хто беларус. Я гучна заяўляю: “А я не руськая! Я з дзядзькам Арсэнам жыла!” Усе рагочуць. Арсэн Карпавіч Аксузьян – малады інжынер маслазавода, якому разам з нашай маці далі фінскі домік на дзве сям’і, дзе мы разам і жылі, пакуль не пабудавалі свой дом.(Бацькі сябравалі з ім і яго жонкай Валянцінай усё жыццё.)

Вось да нас нават не ідзе – плыве – Надзька з паўлітровай бутэлькай кісялю, якую ўпрыгожвае велічэзная жоўтая соска з ладнай дзіркай. Надзьцы шэсць год, але піць інакш яна не ўмее. (Ці не хоча?) Абсмяялі! Цяпер з соскі п’е толькі дома.

І нічога смачнейшага не было за скібку – лусту хлеба , змочаную у поўным вядры вады, што стаяла ў сенцах, а затым (употай ад бабы) абвалянай у мяху з цукрам у каморы; або палітую алеем і густа пасыпаную соллю ці цукрам. Вы спытаецеся: ”Чаму не з варэннем?” На яго не хапала часу, бо трэба лучынкамі ці трэсачкамі мераць глыбіню дзірачак, што пакінулі абцасы дарослых “нявест”, на нашай вулічнай “Пралетарскай” сцежцы або бегчы на Харпучанку праз луг з калючым дзядоўнікам купацца ці лавіць марляй рыбу паўз берагі. А аднойчы нейкім кашом у канаве нават ўюноў налавілі!

Чым яшчэ былі заняты нашы дні? Ну вось раз гулялі ў “пажарнікаў”. Хацелі вогнішча раскласці на лузе за гародамі, ды надвор’е вільготнае было, нічога не атрымлівалася.Падсунуліся бліжэй да плоту, але трава толькі дымілася. Валька падбадзёрвае ўсіх: ”Не хвалюйцеся, наш тата ў пажарнай працуе!”Але дым быў. А агню – не. Змерзлі, плюнулі дый разышліся. А раніцай мы даведаліся, што наша вогнішча за вечар, відаць, падсохла і, разгарэўшыся, падпаліла плот, пад якім мы сядзелі. Дык ноччу ў сапраўдных пажарнікаў гулялі Людка і Лёнік Камаровы, бо іх бацькі разбудзілі і прымусілі прымаць удзел у ліквідацыі пажару. А то яшчэ нашы сябры-суседзі гулялі ў “рыбака і рыбку”. Рыбкай, зразумела, стала Людка, а наша мама выцягвала з яе губы кручок ад вуды, на якую яе злавіў старэйшы брат.

Мы вельмі любілі займацца спортам: усе разам , усім нашым вулічным гуртам вучыліся бегаць. Спаборніцтвы пад кіраўніцтвам трэнера з суседняй вуліцы праходзілі як па бегу на хуткасць, так і з перашкодамі. Як звалі трэнера, я не памятаю, але добра ведаю, што рогі, капыты і барада ў гэтага казла былі сапраўдныя.
Источник: Произведения / Стихи.ру - http://www.stihi.ru/2017/03/04/769
Источник: Вконтакте
Источник: Facebook
Источник: Одноклассники

Добавить комментарий!

[related-news]

Рекомендуем похожее:

{related-news}
[/related-news]



Выбор редакции>> Все статьи

В Морозовской детской больнице открыли новый корпус

В столице завершилось строительство новой Морозовской детской больницы. На месте старых построек еще 30-х годов выросло семиэтажное здание, оборудованное самыми современными аппаратами. Технологии помогут в лечении редких и тяжелых заболеваний. Когда там начнут принимать маленьких пациентов?
Новости>> Все статьи

50 жертв: ИГ взяла на себя ответственность за масштабный теракт в Ираке

Террористическая группировка "Исламское государство" (запрещена в РФ) взяла на себя ответственность за двойной теракт в Ираке, жертвами которого стали 50 человек, а ранения получили более 80 человек.

Фонд однокурсника Медведева ответил на статью о «ривьере» для премьера

В фонде «Дар» ответили на расследование о строительстве под Калининградом усадьбы для премьера Дмитрия Медведева площадью 16 га. Участок был куплен, но на нем ничего не строится, заявили в фонде

Роскомнадзор объяснил блокировку «Компромат.ру»

Доступ к ресурсу заблокирован за нарушение авторских прав, но по ресурсу выносились и другие судебные решения, заявили РБК в Роскомнадзоре. На момент публикации одно из зеркал сайта оставалось доступным